13 красавiка 2024, Субота, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачаўся збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты

37

30 верасня стартуе новы этап выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Сябры зарэгістраваных ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду пачынаюць збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Ён працягнецца па 29 кастрычніка ўключна, паведамляе БелаПАН.

У Менску абмежаванні будуць усталяваныя на трох плошчах - Кастрычніцкай, Незалежнасці і Перамогі. Нельга будзе збіраць подпісы на адлегласці бліжэй за 200 метраў ад будынкаў адміністрацыі Лукашэнкі, «нацыянальнага сходу», Савета міністраў і тэлерадыёцэнтра, а таксама 50 метраў ад будынкаў, дзе размяшчаюцца іншыя органы ўлады (пракуратура, суды і г.д.).

Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты ініцыятыўнай групе неабходна сабраць не менш за 100 тысячаў подпісаў у яго падтрымку.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках