Легендарныя Dzieciuki святкуюць юбілей у Варшаве
- 1.11.2026, 9:32
12 лютага ў клубе Proxima.
12 лютага ў клубе Proxima ў Варшаве музыкі вядомага беларускага фолк-панк-гурта Dzieciuki адсвяткуюць сваё 15-годдзе, паведамілі Charter97.org арганізатары.
Арганізатары абяцаюць, што гэты вечар «стане сапраўдным святам, якое немагчыма прапусціць».
«Усе галоўныя хіты: ад класікі да найноўшых баявых гімнаў, якія вы ведаеце на памяць і спяваеце ва ўсё горла.
Асаблівыя госці: на сцэну выйдуць сябры гурта, каб дадаць святу яшчэ больш драйву і нечаканасцяў.
Шалёная атмасфера: слэм, гарачыя танцы, тая самая непаўторная энергія, ад якой іскры ляцяць з-пад ног.
Збіраемся разам, каб сарваць галасы, абняць сваіх і даказаць, што нашы песні гучаць гучней за любыя перашкоды!», — паведамілі арганізатары юбілейнага канцэрта.
Квіткі можна набыць па спасылцы.
