18 траўня 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ звяртаецца да кіраўніка МУС і генпракурора

1

Звароты на імя Анатоля Куляшова і Рыгора Васілевіча Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала 6 верасня.

Арганізацыя заклікае ўлады зрабіць усё магчымае для правядзення ўсебаковага, непрадузятага і празрыстага расследавання абставінаў гібелі заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

Прыводзім іх тэкст цалкам:

«Паважаны Анатоль Нілавіч (Рыгор Аляксеевіч)!

Сябры ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказваюць крайнюю занепакоенасць абставінамі смерці свайго калегі, сябра арганізацыі Алега Бябеніна, якога 3 верасня знайшлі павешаным на яго лецішчы.

Следства ў першую чаргу разглядае версію самагубства, таму што судова-медыцынская экспертыза не выявіла ніякіх іншых пашкоджанняў, акрамя странгуляцыйнай разоры на шыі журналіста.

Аднак блізкія, сябры і калегі Алега сцвярджаюць, што яго паводзіны, планы і жыццёвыя абставіны ніяк не прадвесцілі намеры добраахвотна пайсці з жыцця.

Гібель вядомага журналіста і грамадскага актывіста ўжо апынулася ў цэнтры ўвагі беларускай і міжнароднай грамадскасці.

Асаблівую занепакоенасць выклікае тое, што ні па адной са знакавых справаў, звязаных з гібеллю або знікненнем беларускіх журналістаў, следства не дало адказаў на пытанне - хто ж вінаваты ў іх смерці.

Таму ГА «БАЖ» заклікае Вас зрабіць усё магчымае для правядзення ўсебаковага, непрадузятага і празрыстага расследавання абставінаў гібелі Алега Бябеніна».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках