2 траўня 2024, Чацвер, 23:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ запусціў механізм увядзення санкцый супраць дыктатара

67
ЕЗ запусціў механізм увядзення санкцый супраць дыктатара

Сталыя прадстаўнікі 27 краін Еўразвяза на пасяджэнні 7 студзеня ў Брусэлі запусцілі механізм падрыхтоўкі рашэння аб прымяненні гэтай рэгіянальнай арганізацыяй санкцый у дачыненні ўладаў Беларусі.

Пра гэта РІА Новости паведаміла крыніца ў Радзе ЕЗ.

"Яны далі сігнал пачаць ўнутраную працу па гэтым пытанні", - сказала субяседніца агенцтва.

Аб тым, што ЕЗ можа аднавіць дзеянне забароны на ўезд у краіны супольнасці для Аляксандра Лукашэнкі і групы беларускіх дзяржчыноўнікаў, якія, на думку ЕЗ, нясуць адказнасць за гвалтоўныя дзеянні і арышты ў дачыненні да актывістаў беларускай апазіцыі, раней заяўлялі кіраўнікі МЗС Швецыі і Венгрыі Карл Більт і Янаш Мартоні.

Асаблівую пазіцыю займае Італія, якая выступае супраць санкцый.

"Яны адзінокія ў гэтым пытанні, - пракаментаваў выданню EUOBSERVER пазіцыю італьянскага боку дыпламат адной з краін ЕЗ. - Іх традыцыйны аргумент, што падобныя санкцыі ніколі не былі эфектыўнымі і што важна захаваць адкрытыя каналы нават для дрэнных хлопцаў".

Па словах іншай дыпкрыніцы, удзельнікі нарады сышліся на трох прыярытэтных задачах: вызваліць палітвязняў, падтрымаць грамадзянскую супольнасьць і пераканацца ў тым, што вінаватыя ў злачынствах будуць пакараныя. Аднак адзінства ў метадах і сродках дасягнення гэтых мэтаў сярод удзельнікаў дыскусіі не было.

"Італія - самы ўстойлівы ў ЕЗ праціўнік ўвядзення санкцый. Аднак акрамя іх ёсць Іспанія, Партугалія, якія таксама ставяцца да гэтага пытання з вялікай асцярогай, - паведаміла брусэльская крыніца. - Германія, Польшча, Швецыя і Вялікабрытанія, наадварот, кажуць: "Мы вельмі імкнуліся весці дыялог з Беларуссю, але цяпер нам варта рэагаваць жорстка".

На наступным тыдні на сустрэчах больш нізкага ўзроўню ў Брусэлі дыпламаты ЕЗ працягнуць абмеркаванне пытання аб санкцыях, а таксама складуць патэнцыйны спіс асобаў, якім можа быць забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвяза. Канчатковае рашэнне павіннае быць прынятае ў 10-дзённы тэрмін паводле пісьмовай працэдуры альбо 31 студзеня міністрамі замежных спраў краін - сябраў ЕЗ. Для ўвядзення карных мер спатрэбіцца згода ўсіх 27 краін ЕЗ.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках