3 траўня 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлу Севярынцу не дазволілі перадаць Біблію ў ізалятар

17
Паўлу Севярынцу не дазволілі перадаць Біблію ў ізалятар

Маці Паўла Севярынца Таццяна пакуль так і не змагла дамагчыся сустрэчы са сваім сынам, якому прад’яўленая абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая паводле крымінальнай справы называецца “масавымі беспарадкамі”.

Як адзначыў Віталь Рымашэўскі, якога выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, да Паўла Севярынца наўрад ці дапусцяць сваякоў і цягам бліжэйшага месяца, паведамляе Радыё Рацыя.

Адвакаты ў сваю чаргу мелі магчымасць сустрэцца з Паўлам пакуль толькі двойчы. Не дазволілі і Віталю Рымашэўскаму сустрэцца са сваім паплечнікам, каб перадаць Біблію, якая недаступная для вернікаў, змешчаных у СІЗА КДБ.

- Таксама я магу сказаць, што вельмі важная наяўнасць Бібліі, Евангелля – яно адсутнічае ў камеры СІЗА КДБ. Я спадзяюся, што за пералічаныя грошы Павал здолее іх набыць. Таму што для верніка адсутнасць Евангелля вельмі важна, я адчуваў па сабе. Кнігі, якія там ёсць, гэта не тыя кнігі, якія б стаў чытаць Павал. Мы пачалі такую акцыю: будзем пісаць лісты Паўлу, і ў кожны ліст будзем перапісваць па некалькі радкоў з Евангелля.

Праўда Віталь Рымашэўскі не ўпэўнены, што гэтыя лісты дойдуць да Паўла Севярынца. Да самога Рымашэўскага, пакуль той знаходзіўся за кратамі , акрамя адзінай віншавальнай тэлеграмы, не дайшоў ніводзін ліст, які яму адпраўлялі сваякі і паплечнікі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках