19 траўня 2024, Нядзеля, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паабяцаў не друкаваць грошы

49
Мясніковіч паабяцаў не друкаваць грошы

Выступаючы на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што планы ўрада на 2012 год мяркуюць рэзкае скарачэнне аб'ёмаў эмісійнага фінансавання эканомікі.

«Эмісійныя рэсурсы, што накіроўваюцца ў эканоміку, будуць рэзка абмежаваныя і жорстка лімітаваныя ў межах міжнародных абавязальніцтваў нашай краіны», - заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік урада падкрэсліў, што ў 2012 годзе будзе праводзіцца жорсткая грашова-крэдытная і бюджэтна-падатковая палітыка. «Мы фактычна завяршаем выпрацоўку падыходаў прагнозу бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год. Мы будзем разглядаць гэтыя пытанні ў пятніцу на паседжанні Савета міністраў для ўнясення канцэптуальных прапановаў кіраўніку дзяржавы», - паведаміў Мясніковіч.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках