19 траўня 2024, Нядзеля, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Гавел далучыўся да аргкамітэту «Бяляцкага - на Нобель»

6
Вацлаў Гавел далучыўся да аргкамітэту «Бяляцкага - на Нобель»

Выбітны чэшскі палітык далучыўся да Міжнароднага камітэту ў падтрымку вылучэння арыштаванага праваабаронца на Нобелеўскую прэмію міру.

Былы прэзідэнт Чэхіі паведаміў аб сваім рашэнні далучыцца да Міжнароднага камітэту ў лісце да Аляксандра Мілінкевіча. Лідэр руху «За Свабоду» даслаў адпаведную прапанову Вацлаву Гавелу ад імя ініцыятыўнай групы, паведамляе сайт руху.

У сваім лісце Вацлаў Гавел падкрэслівае, што ён з радасцю далучаецца да міжнароднай ініцыятывы па падтрымцы вылучэння Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру і што ён напіша намінацыйны ліст.

У склад Міжнароднага аргкамітэта ўжо ўваходзяць старшыня Маскоўскай Хельсінкскай групы Людміла Аляксеева, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) Сухайр Белхасен, выканаўчая дырэктарка Фонду Дома правоў чалавека Марыя Дале (Нарвегія), Старшыня Нацыянальнай фундацыі падтрымкі дэмакратыі Карл Гершман (ЗША), Старшыня «Фрыдам Хаўс» Дэвід Крэймер (ЗША), рэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Анатоль Міхайлаў, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, дэпутат Бундэстагу Марылуіза Бэк, нямецкі дыпламат, а таксама кіраўнікі найбуйнейшых праваабарончых арганізацый Скандынаўскіх краін і Польшчы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках