25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія маршруткі - па 3300, 4000 або 4500 рублёў

41
Менскія маршруткі - па 3300, 4000 або 4500 рублёў

Сёння першы дзень вольнага вызначэння тарыфаў.

C раніцы падаражэў праезд у сталічных маршрутных таксі. Нагадаем, сёння перавозчыкі атрымалі права самастойна вызначаць тарыфы. Цяпер закон дазваляе выстаўляць любы кошт «на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, усталяваных заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%», паведамляе «Наша Ніва».

Па крайняй меры ў першы дзень менчукі атрымалі сапраўдны рынак - на розных маршрутах кошт праезду адрозніваецца на 36%.

Напрыклад, у папулярнай маршрутцы 1175, якая забірае людзей у спальным раёне Малінаўка, праезд цяпер каштуе 4500 рублёў. У маршрутным таксі «Мінсктранса» 1102, якое абслугоўвае раён вуліцы Ландэра і Камароўскі рынак, зараз просяць 4000 рублёў.

Некаторыя перавозчыкі пакуль чакаюць, што будуць рабіць іхнія канкурэнты і па-ранейшаму бяруць за праезд 3300 рублёў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках