12 чэрвеня 2026, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадзіць таксама забаронена?

7
Хадзіць таксама забаронена?

Баранавіцкі райвыканкам не дазволіў прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу правядзенне марафонскай хады ў вёсцы Вялікая Каўпеніца.

Гэта стала вядома з ліста № 749 ад 28.10.2011 года за подпісам намесніка старшыні райвыканкама Філанчука А.П. У адмове паведамляецца, што Мікалай Чарнавус парушыў тэрмін падачы заявы на правядзенне мерапрыемства. Сам Мікалай Чарнавус катэгарычна не згодны з такім адказам і ўжо 31 кастрычніка накіраваў заяву пракурору Баранавіцкага раёна на незаконныя дзеянні раённай улады. Таксама 31 кастрычніка прадпрымальнік падаў чарговае заяву на новую марафонскую хаду 16 лістапада 2011 года, перадае ПЦ «Вясна».

Мікалай Чарнавус марафонскай хадой хацеў праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове Баранавіцкага райвыканкама (рашэнне № 04-24/168 ад 28.09.2011г.) у прадастаўленні мясцовым прадпрымальнікам у арэнду калгасных ферм, якія зусім не выкарыстоўваюцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках