24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўранэст пачне працу без Беларусі

2

Канферэнцыя старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента прыняла рашэнне аб скліканні першага пасяджэння Еўранэста без беларускай дэлегацыі.

"Спадзяюся, гэта толькі пераходны стан, а не канчатковае рашэнне. Парламентарыі з Беларусі вітаюцца, але толькі калі свабодныя выбары, прызнаныя ўсім светам, стануць рэальнасцю. Мы павінныя ўбачыць там дэмакратычны працэс", - пракаментаваў гэтае рашэнне старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек, словы якога прыводзіць Польскае агенцтва друку (PAP).

Раней меркавалася, што ў рабоце Парламенцкай асамблеі праграмы Еўразвяза "Усходняе партнёрства" (Еўранэст) прымуць удзел 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (у асноўным парламентарыяў) ад Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. У дачыненні да апошняй разглядаліся розныя варыянты: запрашэнне выключна апазіцыі альбо апазіцыі і пяці прадстаўнікоў парламента. Аднак гэтыя ідэі не знайшлі разумення ні ў афіцыйнага Менску, ні ў шэрагу краін - суседзяў ЕЗ. У сувязі з рознагалоссямі да гэтага часу не адбылося ніводнага пасяджэння Еўранэста.

10 лютага пастанова пачаць працу Еўранэста без прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і парламента Беларусі было прынятае ў Еўрапарламенце адзінагалосна, паведамляе БелаПАН.

Разам з тым Еўрапарламент памятае аб беларускай апазіцыі і працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, заявіў Бузэк.

Пасяджэнне Еўранэста можа адбыцца ў сакавіку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках