2 траўня 2024, Чацвер, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недабудаваны аэравакзал у Гародні не хочуць купляць нават за 11 даляраў

15
Недабудаваны аэравакзал у Гародні не хочуць купляць нават за 11 даляраў

Недабудаваны гарадзенскі аэравакзал у 15 тысяч квадратных метраў прадаецца ўсяго за 11 даляраў.

Набыць яго можа кожны ахвочы, але пакуль жадаючых не назіраецца, распавялі "Еўрарадыё" ў Гарадзенскім гарвыканкаме.

"Тры гады мы прадавалі так, нават са зніжкай у 50% ніхто будынак не купіў, і цяпер ахвотнікаў няма», - адзначыў начальнік аддзела камунальнай маёмасці і прыватызацыі Вадзім Таранцей.

Аэравакзал ў Гродне пачалі будаваць у 1985 годзе. Але праз 5 гадоў, калі будынак быў амаль гатовы, з-за недахопу грошай працу замарозілі. У 98-м будынак перадалі на баланс гарвыканкама. Яшчэ ў мінулым годзе яго прапаноўвалі на аўкцыёне За 5 мільярдаў 707 мільёнаў рублёў, а цяпер ён патаннеў ў 163 тысячы разоў!

«Наколькі я разумею, ён незапатрабаваны па цяперашні час, таму і рух там відавочна не інтэнсіўны. Ва ўсялякім выпадку ён незапатрабаваны для гэтых мэтаў», - дадае супрацоўнік гарвыканкама.

Такая незацікаўленасць ў будынку падштурхнула знізіць цану на аэравакзал да мінімуму. Усё ж улады горада спадзяюцца, што будынак набудуць. Калі ж жадаючых не знойдзецца, лёс аэравакзала вырашыцца ў гарвыканкаме, кажа Вадзім Таранцей.

У Менску таксама прадаюць недабудаваныя будынкі. Так, у канцы сакавіка будзе цэлы аўкцыён, дзе выставяць некалькі дамоў. Будынкі адбіраюцца з тых, на якія не хапае сродкаў, каб дарабіць, распавялі ў фондзе Менгармаёмасці. У мінулым годзе такім чынам атрымалася прадаць нават грамадскі туалет.

«У нас некаторы час выстаўляліся грамадскія туалеты. У мінулым годзе нават адзін прадалі ў Маскоўскім раёне. Зацікавіліся інвестары. На частцы плошчы будуць захаваны функцыі гэтай установы», - распавёў супрацоўнік фонда Менгармаёмасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках