2 лiстапада 2024, Субота, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабоду Дашкевічу! (Фота)

4
Свабоду Дашкевічу! (Фота)

Актывісты «Маладога Фронту» правялі акцыю з патрабаваннем вызваліць лідэра арганізацыі Зміцера Дашкевіча, арыштаванага па сфабрыкаваным абвінавачванні ў асабліва злосным хуліганстве.

На гэты раз маладафронтаўцы вывесілі расьцяжку "Свабоду Дашкевічу!” у цэнтры горада - на агароджы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, у непасрэднай блізкасці ад інтэрната і навучальнага корпуса БНТУ, дзе ходзіць шмат моладзі і студэнтаў, у трох метрах ад прыпынку грамадскага транспарту, насупраць радыётэхнічнага каледжа.

Расцяжка была вывешаная ў вечаровы час, калі яе магла ўбачыць вялікая колькасць людзей.

Нагадаем, судовае паседжанне па крымінальнай справе супраць старшыні «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча і актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава пачнецца 22 сакавіка ў 14 гадзін у будынку суда па праспекце Газеты Праўда, 27 у Менску. «Малады Фронт» заклікае ўсіх прыйсці і падтрымаць моладзевых лідэраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках