27 красавiка 2024, Субота, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевічу пагражаюць максімальна строгім прысудам і карцэрам

24
Дашкевічу пагражаюць максімальна строгім прысудам і карцэрам

Як стала вядома праваабаронцам, лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча, які знаходзіцца цяпер у менскім СІЗА на Валадарскага, у чарговы раз наведаў супрацоўнік вайсковай контрвыведкі.

За адмову супрацоўнічаць ён пагражаў Зміцеру Дашкевічу, што той атрымае на судзе максімальны тэрмін зняволення, які цалкам правядзе ў карцэры. Суд над Дашкевічам адбудзецца 21 сакавіка, перадае ПЦ "Вясна".

Пра што адбывалася размова паміж моладзевым лідэрам і прадстаўніком контрвыведкі, дакладна не вядома, але яна ў іх не атрымалася. Пры гэтым органы вайсковай контрвыведкі, паралельна з іншымі спецслужбамі, уключаныя ў працу па расследаванні крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня. Такім чынам, нягледзячы на ​​завершанасць следства па ягонай справе і блізкасць суда, ціск на Дашкевіча па-ранейшаму працягваецца.

Зміцер Дашкевіч разам з іншым прадстаўніком "МФ" Эдуардам Лобавым быў затрыманы за дзень да падзеяў 19 снежня. Абодва абвінавачваюцца ў асабліва злосным хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК), за якое ім пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках