3 лiстапада 2026, aўторак, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з’явіцца карта якасці пітной вады

3
У Беларусі з’явіцца карта якасці пітной вады

На яе нанесуць даныя па ўсіх абласцях і Мінску.

У Беларусі пашыраюць Нацыянальны геапартал: у яго дададуць звесткі пра якасць пітной вады, вады ў месцах для купання і інфекцыйную захворвальнасць. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Даныя будзе прадастаўляць РНПЦ медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя. Падрыхтоўку і абнаўленне інфармацыі вядзе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

На карце з’явяцца вынікі лабараторных даследаванняў пітной вады, якасць вады ў зонах рэкрэацыі і месцах для купання, статыстыка інфекцыйнай захворвальнасці па краіне, Мінску і абласцях — у абсалютных і адносных паказчыках.

Як адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці, даныя будуць прывязаныя да канкрэтных тэрыторый. Гэта дапаможа турыстам выбіраць бяспечныя месцы адпачынку, а спецыялістам — аналізаваць санітарную сітуацыю і здароўе насельніцтва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲