У ЗША пачаліся прамежкавыя выбары ў Кангрэс
- 3.11.2026, 14:30
Першыя выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў паўночна-ўсходнім штаце Вермонт.
У Злучаных Штатах адкрыліся першыя выбарчыя ўчасткі для галасавання на прамежкавых выбарах у Кангрэс, на якіх мільёны амерыканцаў абяруць Палату прадстаўнікоў і трэць Сената.
Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».
Першыя выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў паўночна-ўсходнім штаце Вермонт а 5-й гадзіне раніцы па ўсходнім часе (13:00 па мінскім часе).
Далей галасаванне пачнецца ў Канэктыкуце, Індыяне, Кентукі, Мэне, Нью-Гэмпшыры, Нью-Джэрсі, Нью-Ёрку і Вірджыніі, дзе ўсе выбарчыя ўчасткі адкрываюцца а 6:00. Апошнія ўчасткі адкрыюцца на Алясцы і ў штатзе Вашынгтон а 11:00 па ўсходнім часе, а на Гаваях а 12:00.
Першыя ўчасткі зачыняюцца а 18:00 па ўсходнім часе (а 2:00 ночы па мінскім часе). Тады ж чакаецца з’яўленне першых вынікаў.
На дадзены момант ужо больш за 57 мільёнаў амерыканцаў прагаласавалі датэрмінова або па пошце.
На гэтых выбарах абіраюцца 435 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, 35 сенатараў ЗША і 39 губернатараў.
Папярэднія прагнозы сведчаць пра тое, што Дэмакратычная партыя атрымае большасць у абедзвюх палатах Кангрэса ЗША.