Нарвегія абвясціла байкот Расіі на чэмпіянаце свету па хакеі
6- 3.11.2026, 15:12
- 2,884
Хакеісты гэтай краіны не выйдуць на лёд.
Нарвежская хакейная асацыяцыя адмовілася гуляць супраць Расіі на маючым адбыцца чэмпіянаце свету.
Пра гэта паведамілі радзе Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
«Мы нязменна прытрымліваемся пазіцыі, што Расію варта адстараніць ад усіх міжнародных спаборніцтваў, пакуль працягваецца вайна ва Украіне.
У той жа час гэтае рашэнне грунтуецца на нашай адказнасці за бяспеку і дабрабыт гульцоў, персаналу каманды і іх сем'яў.
Мы лічым, што ў цяперашніх абставінах матч супраць Расіі можа падвергнуць нашых хакеістаў і супрацоўнікаў каманды значным рызыкам для бяспекі. Таму нашым прыярытэтам з'яўляюцца іх псіхалагічнае здароўе, дабрабыт і асабістая бяспека», — заявілі ў асацыяцыі.
Нагадаем, што Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане вярнуў расійскія зборныя да міжнародных спаборніцтваў.