24 снежня 2024, aўторак, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка пакутуе ў турме на падагру

19
Зміцер Бандарэнка пакутуе ў турме на падагру

Пра гэта стала вядома з апошніх лістоў арыштаванага каардынатара «Еўрапейскай Беларусі».

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Сньнікава Зміцер Бандарэнка, з 19 снежня 2010 года ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. У яго хранічнае захворванне пазваночніка. У сваіх апошніх лістах жонцы, Вользе Бандарэнка, палітык напісаў:

«Гэтай ноччу быў першы за ўвесь час прыступ падагры. «Ібупрафен» твой быў вельмі дарэчы. Прыйдзецца трошкі папіць. На ўсялякі выпадак перадай, калі ласка, некалькі ўколаў «Дзіклаберл» ці іншы сродак...

Дарэчы, мне прынеслі рашэнне гарсуду па скарзе майго абаронцы, і ў пастанове ёсць словы: «Якіх-небудзь медыцынскіх дакументаў, якія б сведчылі аб немагчымасці абвінавачанага па стане здароўя знаходзіцца пад вартай, не маецца». Ці адвакатка наогул не дадала гэтыя дакументы, ці яны былі аформленыя не па патрэбнай форме, ці ў мяне няма цяжкіх захворванняў. Калі зладзіць маю сустрэчу з адвакаткай праз 3 месяцы майго арышту ўсё ж не атрымаеццаі, ты ў яе, калі ласка, дазнайся, што там па меддакументах за сітуацыя. Рашэнне суда, вядома, чаканае. Прыступ падагры здымаю таблеткамі, трохі лягчэй. Неяк адвык ад гэтых адчуванняў. Напэўна, з вясной звязана. Уначы -10, днём + 5, вось косткі і рэагуюць», - напісаў Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках