25 красавiка 2024, Чацвер, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Лісты лепш не нумараваць, лічбы ўсё роўна замазваюць»

14
Зміцер Бандарэнка: «Лісты лепш не нумараваць, лічбы ўсё роўна замазваюць»

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка даслаў сваёй жонцы Вользе ліст з СІЗА КДБ.

Тэкст ліста Вольга Бандарэнка падала сайту charter97.org.

«Добры дзень, родная! Пахвалёны Езус Хрыстус!

Сёння атрымаў ужо твой пяты ліст. Ты лісты лепш не нумаруй, лічбы ўсё роўна замазваюць. Рады за цябе і тваіх сябровак. Мне тут афіцыйна паведамілі, што цябе дапытвалі. Трымайся і прабач, Волечка. Як ты напісала: «Не першы год замужам». Вельмі стромкія і мудрыя словы. 26 гадоў нашага асветленага Госпадам сямейнага саюза. І гэта вельмі сур'ёзна і радасна. Рады, што нягледзячы на нашую духоўную блізкасць, кожны займаўся сваёй справай. І зорка фітнэсу - гэта больш крута, чым муж - апазіцыянер. Рады, што няма расчаравання ў сябрах і сяброўках. І, як бы не склалася сітуацыя далей, тое, што ты для мяне, Волечка, цяпер робіш і што за ўсё жыццё вынесла, не застанецца без Божай узнагароды. І я ні за што не забуду, пакуль буду жывы. Блаславi цябе Божа! Нагадваю нашай дачушцы, што я яе вельмі люблю, што мы яе вельмі любім. Напэўна, мы ўсё ж такі былі вельмі суровымі бацькамі і мала яе песцілі... Прывітанне ўсім сяброўкам «па няшчасці», усім маім родным і нашым сябрам і знаёмым. Да спаткання. Хвала Ісусу! Твой Змiцер».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках