24 снежня 2024, aўторак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі затрыманы галоўны рэдактар расейскага інфармагенцтва «Свабода» (Абноўлена)

33
У Беларусі затрыманы галоўны рэдактар расейскага інфармагенцтва «Свабода» (Абноўлена)

Аляксандр Лашманкін накіроўваўся ў ноч на 24 сакавіка ў Менск на цягніку Чэлябінск-Брэст.

Супрацоўнікі беларускага МУС знялі яго на станцыі Орша. Гэта першы прыпынак пасля мяжы.

Як паведамілі карэспандэнту РСН калегі затрыманага, ноччу ён знаходзіўся ў памяшканні лінейнага аддзела ўнутраных спраў станцыі. Ніякіх абвінавачванняў не прад'яўлялася. Патлумачыць прычыны затрымання беларускія міліцыянты адмаўляліся. Мабільны тэлефон у расейскага журналіста не выключаны, ён можа адказваць на тэлефанаванні.

Дзяжурны консул амбасады Расеі ў Менску ўжо ведае пра інцыдэнт і спрабуе высветліць акалічнасці справы.

Як стала вядома, Аляксандр Лашманкін мае афіцыйную акрэдытацыю ў МЗС Беларусі ў якасці замежнага журналіста.

Паводле апошняй інфармацыі, тэрмін затрымання Аляксандра Лашмакина падоўжаны да 72 гадзін пад афіцыйнай фармулёўкай «для высвятлення акалічнасцяў». Затрыманы не толькі журналіст, але і вядомы ў Самары праваабаронца.

Сёння раніцай журналіста павезлі ў суд. Пра гэта «Рускай службе навін» паведаміў праваабаронца Міжнароднай назіральнай місіі Іван Кандраценка.

«Цяпер у Оршы ідзе суд над Лашманкіным. Суд фактычна закрыты. На судзе няма ні адваката Аляксандра Лашманкіна, ні прадстаўнікоў грамадскасці. Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэта спрабавалі патрапіць на суд, але іх не пусцілі», - распавёў праваабаронца.

Ён удакладніў, што расейскі журналіст абвінавачваецца з здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле «хуліганства». Пры гэтым праваабаронца не выключыў, што «гэта абыходная схема і Лашманкіну могуць пазней падкінуць наркотыкі».

І. Кандраценка звязвае затрыманне журналіста з ягонай прафесійнай дзейнасцю. Аляксандр Лашманкін меў намер асвятляць крымінальны працэс над беларускімі апазіцыянэрамі, абвінавачанымі ва ўдзеле ў так званых беспарадках.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках