23 траўня 2024, Чацвер, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска дэпартуюць расейскага праваабаронцу

19
З Менска дэпартуюць расейскага праваабаронцу

Затрыманы кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Андрэй Юраў.

Пра гэта паведаміў ПЦ «Вясна» супрацоўнік місіі Іван Кандраценка.

Усю ноч Юраў знаходзіўся ва УУС Савецкага раёна. Сёння раніцай расейскаму праваабаронцу Андрэю Юраву беларускія ўлады прадпісалі пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам 24 гадзін з моманту ўведамленьня.

16 сакавіка ў 21.05 у кватэру, якую здымаюць сябры місіі, прыйшлі супрацоўнікі УУС. Яны запатрабавалі прад'явіць дакументы, заявіўшы, што жыллё здымаюць замежныя грамадзяне. Да міліцыянтаў выйшаў Юраў. Пасля 15-хвіліннай размовы яго адвезлі ва УУС. Юрова праінфармавалі, што ён знаходзіцца ў спісах неўязных.

Кандраценка паведаміў, што сябры місіі будуць ставіць у вядомасць аб тым, што здарылася расейскую амбасаду і трымаць сувязь з беларускімі праваабаронцамі.

9 сакавіка з цягніка Кіеў-Менск быў зняты сябра місіі, грамадзянін Украіны Максім Кіцук. Памежнікі заявілі, што ён знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь.

Доўгатэрміновая місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі была створаная 27 снежня 2010 г. у сувязі з сітуацыяй у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яна аб'яднала прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін АБСЕ для назірання як за дзейнасцю беларускіх уладаў у выпадку парушэнняў імі правоў чалавека, так і за магчымымі дзеяннямі радыкальных грамадскіх груп, здольных стварыць пагрозу іх захаванню. Місія таксама ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Беларусі, пытанняў забеспячэння дзейнасці праваабаронцаў. Для аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі ў склад місіі не была ўключаная ні адна беларуская арганізацыя.

Андрэй Юраў з'яўляецца ганаровым прэзідэнтам Міжнароднага моладзевага праваабарончага руху, дырэктарам стратэгічнага развіцця Маскоўскай Хельсінкскай групы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках