24 снежня 2024, aўторак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Вялікабрытаніі лічыць Дашкевіча і Лобава палітычнымі зняволенымі

11
Урад Вялікабрытаніі лічыць Дашкевіча і Лобава палітычнымі зняволенымі

Амбасада Вялікабрытаніі ў Менску распаўсюдзіла заяву брытанскага міністра па справах Еўропы Дэвіда Лідзінгтона.

Прапануем тэкст заявы цалкам:

«Я сур'ёзна занепакоены паведамленнем аб тым, што Зміцер Дашкевіч, лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» і Эдуард Лобаў, яшчэ адзін сябра «Маладога фронту», былі асуджаныя беларускім судом да двух і чатырох гадоў турэмнага зняволення адпаведна за «злоснае хуліганства».

Акалічнасці іхняга арышту, які адбыўся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня, вельмі падазроныя. На самім судовым працэсе сведкі абвінавачвання прадставілі надзвычай супярэчлівыя паказанні, а абвінавачаныя не атрымалі магчымасці на свае вочы ўбачыць сваіх абвінаваўцаў. Звяртаю ўвагу таксама на тое, што адвакат, першапачаткова пагадзіўся абараняць Зміцера Дашкевіча, быў выключаны са складу Менскай гарадской калегіі адвакатаў пад ціскам Міністэрства юстыцыі. Такое абыходжанне па стаўленні да Дашкевіча і Лобава наносіць яшчэ большы ўрон і без таго заплямленай рэпутацыі беларускай судовай сістэмы.

Я хачу абсалютна выразна растлумачыць, што ўрад Вялікабрытаніі лічыць Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава палітычнымі зняволенымі, якія дадалі доўгі растучы спіс такіх зняволеных у Беларусі. Вялікабрытанія заклікае беларускія ўлады пакласці канец гэтаму ганебнага стану спраў, вызваліць усіх палітычных зняволеных і зняць усе абвінавачванні супраць тых, хто чакае суда ў сувязі з падзеямі, якія маюць дачыненне да пратэстаў 19 снежня 2010».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках