26 снежня 2024, Чацвер, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста БелаПАН будуць судзіць

6
Журналіста БелаПАН будуць судзіць

Разгляд адміністрацыйнай справы магілёўскага журналіста Уладзіміра Лапцэвіча адбудзецца 28 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна горада.

Пра гэта паведаміла яго жонка Наталля. Пазаштатны карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН быў затрыманы 25 сакавіка каля 17 гадзін разам са старшынём абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцерам Салаўёвым, з якім ён размаўляў на вуліцы. Журналіст абвінавачваецца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі. Зараз Лапцэвіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

24 сакавіка ў трох сутак арышту па такіх жа надуманых абвінавачваннях быў прысуджаны магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках