19 красавiка 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве затрыманы журналіст Алесь Асіпцоў

3
У Магілёве затрыманы журналіст Алесь Асіпцоў

У Магілёве 24 сакавіка затрыманы Алесь Асіпцоў - журналіст, які супрацоўнічае з шэрагам незалежных СМІ.

Як паведаміў БелаПАН ягоны магілёўскі калега Уладзімір Лапцэвіч, Асіпцоў павінен быў прыйсці сёння на сустрэчу з журналістамі і праваабаронцамі. «Ён не прыйшоў, мы занепакоіліся і пачалі тэлефанаваць яму. Тэлефон быў недасяжны. Тады мы сталі абтэлефаноўваць міліцэйскія пастарункі, і ў выніку маёр УУС Ленінскага раёна Андрэй Цяцярукоў пацвердзіў, што Асіпцова затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў скверы 40-годдзя Перамогі. У сувязі з чым ён быў затрыманы і што яму інкрымінуецца, Цяцярукоў не паведаміў», - распавёў Лапцэвіч.

Па ягоных словах, маёр таксама заявіў, што ва УУС Ленінскага раёна Асіпцова няма. «Пакуль месцазнаходжанне журналіста невядомае. Ягоны мабільны тэлефон па-ранейшаму не адказвае», - сказаў Лапцэвіч.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках