21 лiстапада 2026, Субота, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта толькі пачатак»: Расію папярэдзілі пра новыя ўдары па НПЗ

«Гэта толькі пачатак»: Расію папярэдзілі пра новыя ўдары па НПЗ

Ужо выведзена з ладу 60% нафтаперапрацоўных магутнасцяў агрэсара.

У выніку удараў Сіл абароны Украіны па расійскіх НПЗ ўжо каля 60% нафтаперапрацоўных магутнасцяў Расіі выведзеныя з ладу, але гэта толькі пачатак.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы X паведаміла ўкраінская абаронная кампанія Fire Point.

Кампанія Fire Point звярнула ўвагу, што на дадзены момант у 18 рэгіёнах Расіі ўведзены абмежаванні на продаж аўтамабільнага паліва або зафіксаваныя перабоі з яго пастаўкамі. Гэта вынік удараў Сіл абароны Украіны па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах.

«Ужо выведзена з ладу 60% нафтаперапрацоўных магутнасцяў Расіі. І гэта толькі пачатак», — заявіла Fire Point.

Расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы з'яўляюцца законнай мэтай для Узброеных Сіл Украіны, бо яны забяспечваюць палівам акупацыйнае войска РФ ва Украіне, а грошы, атрыманыя ад экспарту нафты і нафтапрадуктаў, Крэмль траціць на працяг вайны. У сувязі з гэтым Узброеныя Сілы Украіны рэгулярна атакуюць расійскую нафтавую інфраструктуру. Для гэтага выкарыстоўваюць крылатыя ракеты «Фламінга» і беспілотнікі розных тыпаў, якія выпускае кампанія Fire Point.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲