24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У журналіста апісалі маёмасць

11
У журналіста апісалі маёмасць

У журналіста Gazety Wyborczej, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі, апісалі маёмасць і канфіскавалі кампутар.

- Я быў у цырульні, калі мне патэлефанавала жонка і паведаміла, што да нас у госці завіталі супрацоўнікі КДБ, - распавёў журналіст карэспандэнту «Салідарнасці». - Чэкістам прыйшлося пачакаць, пакуль я пастрыгся. Пасля гэтага я вярнуўся дадому і ўпусціў іх у кватэру. Ператрус доўжыўся прыкладна палову гадзіны.

Супрацоўнікі КДБ паказалі Анджэю Пачобуту паперу з рашэннем следчага аб накладанні арышту на маёмасць сям'і журналіста.

- Яны апісалі тэлевізар, пральную машыну і велатрэнажор. Акрамя таго, канфіскавалі мой працоўны нетбук, заявіўшы, што ён можа быць прыладай злачынства, - адзначыў суразмоўца. - Гэта, вядома, самае балючае. За апошнія тры месяцы гэта трэці кампутар, які канфіскуе КДБ. Акрамя яго чэкісты забралі і DVD-прайгравальнік.

Нагадаем, што 28 сакавіка ў дачыненні да журналіста была ўзбуджаная крымінальная справа па абвінавачванні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Справу распачаў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў на падставе васьмі артыкулаў, апублікаваных Анджэям Пачобутам ў Gazete Wyborczej, на сайце «Беларускі партызан» і асабістым блогу.

- Я разумею, што Аляксандр Лукашэнка як пацярпелы, хутчэй за ўсё, разлічвае на кампенсацыю маральных страт, таму і апісалі маёмасць маёй сям'і, - жартуе журналіст. - На маёй працаздольнасці гэта не адаб'ецца, я працягну займацца прафесійнай дзейнасцю. Што ж тычыцца суду, буду адбівацца, але магчымасці ў мяне вельмі невялікія.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках