17 траўня 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Славакіі: Беларусь стала галоўнай праблемай Еўропы

24
Кіраўнік МЗС Славакіі: Беларусь стала галоўнай праблемай Еўропы

Лукашэнку намякнулі, што яму пара сыходзіць ўслед за дыктатарамі на Блізкім Усходзе.

Напярэдадні прадстаўнічага міжнароднага форуму па глабальнай бяспецы GlobSec-2011, які распачынаецца 3 сакавіка ў сталіцы Славакіі, у цэнтры Браціславы адбыўся пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Удзельнікі, сярод якіх былі Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Казулін, Ірына Красоўская, Сяргей Калякін, Аляксандр Мілінкевіч, амбасадары, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый з Еўропы і ЗША, а таксама актывісты легендарнай Хартыі'77, трымалі ў руках партрэты беларусаў - палітычных вязняў КДБ.

Сімвалічна, аўтарам здымкаў з'яўляецца экс-міністр замежных справаў Славакіі Павел Дземеш. "У Еўропе ўсе ведаюць беларускага дыктатара ў твар, але ніхто не ведае ў твар палітвязняў. Таму мы праводзім акцыю з партрэтамі", кажа Павел Дземеш.

Разам з ім у акцыі прыняў удзел і дзеючы міністр замежных спраў Мікулаш Дзурында. Уплывовы славацкі палітык заявіў, што "Беларусь стала галоўнай праблемай Еўропы. У гэтым ёсць нейкая іронія. Дыктатары сыходзяць нават на Блізкім Усходзе, а апошні дыктатар застаецца тут".

На форуме адной з галоўных тэм стане сітуацыя ў Беларусі. З беларускага пытання GlobSec-2011 і пачне сваю працу.

Станіслаў Шушкевіч, Ірына Красоўская, Аляксандр Казулін

Міністр замежных спраў Славакіі Мікулаш Дзурында

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках