23 снежня 2024, панядзелак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтва Moody's панізіла рэйтынг Беларусі

4
Агенцтва Moody's панізіла рэйтынг Беларусі

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's знізіла крэдытны рэйтынг Беларусі на адзін пункт - з B1 да B2.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service знізіла суверэнны рэйтынг Беларусі на адну прыступку, да «B2» з «B1», з негатыўным прагнозам, паказаўшы на рост праблемаў з атрыманнем краінай знешняга фінансавання, перадае «Інтэрфакс Захад».

Зніжэнне рэйтынгу выкліканае, гаворыцца ў паведамленні агенцтва, двума асноўнымі прычынамі: істотнай патрэбай ў знешнім фінансаванні ў сувязі з высокім узроўнем дэфіцыту плацёжнага балансу, які дасягае 16% ВУП, а таксама сярэднетэрміновымі складанасцямі ў змяненні цяперашняй мадэлі росту эканоміка, якая грунтуецца на прыцягненні знешніх запазычанняў і на ўнутраным попыце.

Цяперашні ўзровень валютных рэзерваў краіны, якія складаюць $1,3 млрд, знаходзіцца, паводле ацэнкі Moody's, ніжэй за патрэбы ў знешнім фінансаванні, якія ацэньваюцца на ўзроўні $8-10 млрд.

Па наяўных дадзеных, Менск можа прыцягнуць частку сродкаў у Расеі, дадатковыя рэсурсы могуць быць атрыманыя за кошт прыватызацыі. У той жа час значная частка знешняга фінансавання прыйдзецца на крэдыты, і сітуацыя са знешніх абавязкам будзе працягваць пагаршацца, пры гэтым атрыманых сродкаў у сярэднетэрміновай перспектыве можа стацца недастаткова для прадухілення разрываў у фінансаванні.

Такім чынам, расце рызыка ўзнікнення паўтаральных і істотных праблем з знешнім фінансаваннем, лічыць Moody's.

Негатыўны прагноз рэйтынгу адлюстроўвае заклапочанасць экспертаў агенцтва тым, што нават у выпадку пераадолення праблем з знешнім фінансаваннем Беларусі будзе складана дасягнуць зменаў у эканоміцы, якія дазваляе павысіць яе канкурэнтаздольнасць на міжнародным рынку і ўстойлівасць.

Па версіі Standard & Poor's Беларусь мае рэйтынг на ўзроўні «B».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках