2 траўня 2024, Чацвер, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк афіцыйна увёў множнасць курсаў

171
Нацбанк афіцыйна увёў множнасць курсаў

Беларусь вярнулася ў ліхія 90-ыя. Цяпер у краіне афіцыйна дазволеныя некалькі курсаў даляра.

Лістом ад 29 сакавіка 2011 Нацбанк прапанаваў пры здзяйсненні угодаў куплі-продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб'ектамі гаспадарання па курсе, адхіляцца ад афіцыйнага курсу не больш, чым на 10 адсоткаў. Іншымі словамі, курс даляра на міжбанку вырас да 3340 рублёў.

Нагадаем, з 1 красавіка на біржы па афіцыйным курсе валюту можна будзе купіць толькі для аплаты медыкаментаў, пастаўленага ў рэспубліку прыроднага газу, пагашэння крэдытаў у замежнай валюце і для іншых мэтаў.

З моманту ўвядзення фактычнай забароны на куплю валюты праз біржу, курс даляра на шэрым рынку сфарміраваўся на ўзроўні 3750-3800 рублёў за даляр, у некаторых выпадках - да 4500 рублёў. Ці апынецца пашырэнне калідора для міжбанка дастатковым або ў краіне будзе 3 ці 4 курсы даляра, мы даведаемся ў самы бліжэйшы час.

Напісаць каментар 171

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках