19 траўня 2024, Нядзеля, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада ЕЗ не прыняла ніякіх фармальных рашэнняў па Беларусі

6

Рада ЕЗ на паседжанні ў Люксембургу 12 красавіка не прыняла «ніякіх фармальных рашэнняў» ў дачыненні да Беларусі.

Пра гэта паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, перадае БелаПАН.

Абмеркаванне сітуацыі ў краіне было ўключанае ў парадак дня паседжэння, якое праходзіла пад старшынствам Эштан.

Па неафіцыйнай інфармацыі, міністры замежных спраў краін ЕС збіраліся разгледзець магчымасць прымянення эканамічных санкцыяў у дачыненні да Беларусі, пра што на мінулым тыдні са спасылкай на крыніцу ў МЗС Літвы паведамляў сайт Delfi.

«Трэба ўсталяваць мэты такіх мер, Мадальнасць і іх магчымае дзеянне. Таксама неабходна прадугледзець і выпадкі іх водзыва, калі сітуацыя ў Беларусі будзе мяняцца. Мы не ўхваляем тыя эканамічныя санкцыі, з-за якіх могуць пацярпець грамадзяне Беларусі», - цытаваў Delfi праект дакумента, падрыхтаванага ў літоўскім МЗС.

Аб тым, што ЕЗ рыхтуе санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў, 10 сакавіка пісаў і брусэльскі сайт EUobserver. Паведамлялася, што санкцыі будуць накіраваныя на прадпрыемствы, якія аказваюць фінансавую падтрымку беларускай наменклатуры: «Беларуськалій», «Белнафтахім», «Белтэхэкспарт» і «Трайпл». Як адзначалася ў публікацыі, санкцыі «закліканыя нанесці шкоду дзяржаўным сродкам, якія знаходзяцца ў распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі, і ягонаму асабістаму прыбытку, але дазволяць пазбегнуць узрушэнняў для эканомікі краіны або шэрагу еўрапейскіх кампаній, якія маюць эканамічную зацікаўленасць у Беларусі».

Перад адкрыццём пасяджэння Рады ЕЗ Эштан выказала спачуванні сем'ям пацярпелых у выніку выбуху ў менскім метро. «Мне таксама хацелася б адзначыць, што я паслала свае спачуванні сем'ям тых, хто страціў любімых або быў паранены ў выніку трагедыі ў Беларусі», - заявіла яна, распавядаючы журналістам аб праграме паседжання. Па словах вярхоўнага прадстаўніка, ЕЗ будзе сачыць за гэтай сітуацыяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках