14 снежня 2025, Нядзеля, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэў звадкаваны газ

3

Адпускныя кошты на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання з 14 красавіка павялічаныя на 15 адсоткаў, адпускныя кошты для аўтамабільнага транспарту - на 30 адсоткаў.

У сувязі з новымі ўмовамі вызначэння кошту на расейскую нафту, павелічэннем коштаў на нафту на сусветных рынках, а таксама ў мэтах павышэння эфектыўнасці вытворчасці звадкаваных газаў Міністэрствам эканомікі прынятая пастанова ад 4 красавіка №52 "Аб лімітавых максімальных адпускных коштаў на газы звадкаваныя".

У адпаведнасці з пастановай дзеючыя адпускныя кошты на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання, што вырабляюцца з пакупной і ўласнай сыравіны, з 14 красавіка 2011 года павялічаныя на 15 адсоткаў, адпускныя кошты для аўтамабільнага транспарту - на 30 адсоткаў.

У сувязі з павелічэннем з 1 студзеня 2011 года стаўкі акцыза на газ вуглевадародны звадкаваны, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва, а таксама з павелічэннем коштаў на нафту на сусветных рынках і, адпаведна, рознічных коштаў на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца ўнутры рэспублікі, Міністэрствам эканомікі прынятае рашэнне аб павелічэнні з 14 красавіка 2011г. лімітавых рознічных коштаў на звадкаваны газ для рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях.

На падставе пастановы межавы мінімальны кошт на звадкаваны газ павялічаны з 1420 да 1900 рублёў, максімальны - з 1500 да 2050 рублёў за літр.

Суб'екты гаспадарання самастойна, у межах дапушчальнай розніцы ў коштах, змогуць усталёўваць рознічны кошт на гэты від паліва з улікам кан'юнктуры рынка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках