29 снежня 2024, Нядзеля, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Танцы на касцях" - Лукашэнка патрабуе ўвагі

83
"Танцы на касцях" - Лукашэнка патрабуе ўвагі

Чарговую скандальную заяву з нагоды трагедыі ў менскім метро зрабіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

На думку дыктатара, некаторыя амбасадары дэмакратычных дзяржаў надалі недастаткова ўвагі і не выказалі яму асабіста словы спачування ў сувязі з тэрактам.

"Я не разумею, як у цяжкія хвіліны цывілізаваныя, дэмакратычныя дзяржавы, а яны прэтэндуюць на гэта, не выказалі словы спачування беларускаму народу", - адзначыў А. Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак з амбасадарам Азербайджана ў Менску Алі Нагіевым з нагоды завяршэння ягонай дыпмісіі, перадае "Інтэрфакс Захад".

Непрызнаны прэзідэнт выказаў здзіўленне з нагоды пазіцыі шэрагу дзяржаваў, якія не даслалі спачуванні беларускаму народу, які, у сваю чаргу, страціўшы вялікую сваю частку ў Другой сусветнай вайне, "зламаў хрыбет гэтай пачвары". "Вось вам лакмусавая паперка - пазіцыя асобных дзяржаваў і амбасадараў. Але, Гасподзь з імі. Ён з імі разбярэцца", - адзначыў дыктатар.

У гутарцы з азербайджанскім дыпламатам А. Лукашэнка сказаў, што "ў дадзеным выпадку замежныя амбасадары ў Беларусі дакладна падзяляюцца, мне здаецца, на два лагеры". "Амбасадары, якія любяць нашую краіну, наш народ, якія жадаюць дабра нашаму народу і дзяржаве. Я ўпэўнены, што да гэтай групы амбасадараў належыць і амбасадар Азербайджана", - адзначыў т.з. прэзідэнт. "Але ёсць і іншыя. Нашыя СМІ ў апошні час, у святле трагічных падзей, вельмі выразна паказалі іхнюю пазіцыю", - сказаў А. Лукашэнка.

Варта адзначыць, што прадстаўнікі ЕЗ і ЗША ў Беларусі асудзілі тэракт і выказалі спачуванні сваякам ахвяраў і пацярпелым. А амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас 13 красавіка, наведваючы месца трагедыі, прапанаваў дапамогу па рэабілітацыі пацярпелых у выніку тэракту ў менскім метро.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках