Лукашэнка і Кастра бачаць будучыню аднолькава
83- 22.04.2011, 20:28
Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Рауля Кастра з выбраннем на пасаду Першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кубы, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка.
Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні падкрэсліў, што развіццё супрацоўніцтва з Кубай заўсёды было і застаецца прыярытэтам для Беларусі: "Упэўнены, што сацыяльная арыентаванасць намаганняў беларускага і кубінскага кіраўніцтва, а таксама адзінства нашых поглядаў на будучыню з'яўляюцца добрай падставай для пашырэння ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі" .