14 снежня 2025, Нядзеля, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька выкліканы на допыт

6
Анатоль Лябедзька выкліканы на допыт

Лідар Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька выкліканы на допыт у пракуратуру Мінска ў сувязі з крымінальнай справай аб тэракце ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.

Яго выклікаюць у якасці сведкі. Допыт прызначаны на 12.30. Адметна, што следчы пракуратуры Глаўніцкі Канстанцін Мікалаевіч выявіў жаданне правесці сустрэчу менавіта 26 красавіка, у дзень правядзення ў Мінску "Чарнобыльскага шляху".

Сам палітык разглядае гэты выклік як пэўны псіхалагічны ціск на апанентаў рэжыма.

«Усе кропкі над «і» будуць растаўлены заўтра, - адзначыў Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю сайту ucpb.org. - Запрашэнне прыйсці ў пракуратуру з нагоды выбуха ў метро, натуральна, ніякім чынам мяне не датычыць. Таму, я думаю, гэта проста падстава для нейкіх размоў на іншыя тэмы. У любым выпадку, гэта можна разглядаць як пэўны псіхалагічны ціск, які працягваецца пасля выбарчай кампаніі ў адносінах да дзеючых палітыкаў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках