14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Наваградкам запрацаваў самы вялікі ў Беларусі вятрак

59

90-метровы ветрагенератар пачаў выпрацоўваць першыя мегаваты энергіі.

Гэта першая ў Беларусі ўстаноўка мегаватнагакласа. Цяпер на ветрагенератары ідуць пуска-наладачныя працы.

Устаноўку магутнасцю 1,5 МВт пачалі мантаваць у верасні 2010 года. Памеры ветрака уражлівыя, пры вышыні мачты каля 90 метраў кожная лопасць мае ў даўжыню каля 40 метраў.

Ветрагенератар размясцілі ў пасёлку Грабнікі Наваградскага раёна. Праект рэалізуецца з удзелам кітайскай кампаніі HEAG, якая паставіла абсталяванне для ветрагенератара. Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі устаноўкай ў Навагрудскім раёне складзе прыкладна 3,8 млн. кВт.гадз, што адпавядае эканоміі умоўнага паліва каля 1,1-1,25 тыс.т. Агульны кошт праекта ацэньваецца ў Br8-9 млрд. паведамляе «Салiдарнасць».

Па словах аднаго з наладчыкаў, мантавалі ўстаноўку кітайскія спецыялісты, а ейнай наладкай заняліся беларусы. Пры адпаведных умовах пляцоўку ў раёне пасёлка Грабкі «засеюць» яшчэ сям'ю-васьмю ветракамі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках