27 снежня 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку ў турму адправілі дваіх апазіцыянераў

17
У Полацку ў турму адправілі дваіх апазіцыянераў

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Віктара Калесніка і Аляксандра Калінцава 25 красавіка пасля 20 гадзін затрымаў у цэнтры Полацка міліцэйскі патруль.

Актывістам прапанавалі праехаць у аддзяленне міліцыі, і ўжо ў машыне яны са здзіўленнем даведаліся, што затрыманыя за тое, што «лаяліся матам».

Ноч з 25 на 26 красавіка Калеснікаў і Калінцав правялі ў ізалятары часовага ўтрымання, а раніцай суддзя Полацкага суду Наталля Дзеравянка прызнала Калесніка і Калінцава вінаватымі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і пакарала іх двума суткамі арышту.

Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты, якія блыталіся ў паказаннях, прычым самі «сведкі» не бачылі ні працэсу затрымання, ні таго, што адбывалася раней, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Віктар Калеснік паведаміў, што як раз у дзень затрымання, 25 красавіка, ён атрымаў ад Полацкага гарвыканкама адмову ў адказ на сваю заяўку на правядзенне жалобнай акцыі да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Актывісты лічаць, што іхняе затрыманне звязанае з імкненнем уладаў горада не дапусціць правядзення несанкцыянаваных чарнобыльскіх мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках