19 траўня 2024, Нядзеля, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Каліта «лаяўся матам»

18
Алесь Каліта «лаяўся матам»

25 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пройдзе працэс над былым старшынём "Моладзі БНФ" Алесем Калітой, які абвінавачваецца ў дробным хуліганстве.

У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання БелаПАН паведамілі, што актывіст пакуль знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле матэрыялаў справы, ён "груба лаяўся і завязаў бойку".

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Каліта быў затрыманы ў ноч на 24 красавіка, калі ехаў праз Гомель на пахаванне свайго дзеда.

Актывіст служыў у той жа вайсковай частцы, што і меркаваны выканаўца тэракту ў менскім метро 11 красавіка. Некаторыя апазіцыйныя актывісты лічаць, што ягонае затрыманне не выпадковае - праваахоўныя органы хочуць праверыць маладога чалавека ў сувязі з расследаваннем справы аб выбуху ў метро.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках