НТВ: Лукашэнка проста зводзіць рахункі
69- 27.04.2011, 17:54
Расейскі тэлеканал распавёў, як у Беларусі сёння распраўляюцца з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым.
У Менску сёння пачаўся судовы працэс над кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Андрэя Саннікава абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Па версіі следчых, ён планаваў сілавы захоп улады, і за гэта Саннікаву зараз пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. У прыхільнікаў кандыдата іншае меркаванне: Лукашэнка проста зводзіць свае рахункі.
З Менска рэпартаж карэспандэнта НТВ Георгія Грывеннага.