25 красавiка 2024, Чацвер, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галіна Юрына: «Прысуд Бандарэнку - абсурд»

5
Галіна Юрына: «Прысуд Бандарэнку - абсурд»

Галіна Юрына, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, назвала прысуд Зміцеру Бандарэнку, якога асудзілі на два гады калоніі, «абсурдным».

«Тое, што людзям даюць судовыя тэрміны за падзеі на Плошчы, гэта проста абсурд. Мы ўсе прыходзілі туды не дзеля нейкіх беспарадкаў. Мы прыйшлі святкаваць перамогу. Мы дакладна ведалі, што наш кандыдат выходзіць у другі тур. І былі ўпэўненыя, што ўлада сфальшуе вынікі выбараў.

Выходзіць на плошчу святкаваць перамогу альбо як мінімум даведацца сапраўдныя вынікі выбараў - гэтая практыка існуе ў любой цывілізаванай дзяржаве. І ні пра якія беспарадкі, а тым больш аб іх планаванні, там нават гаворкі не было», - сказала Юрына ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках