Зміцер Ус: Ездзіць за мной паўсюль "наружка" гэтая
22- 4.04.2011, 17:01

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Зміцер Ус, абвінавачаны ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" 19 снежня, заявіў аб навязлівай увазе невядомых асоб да ягонай персоны.
"Апошні час ездзіць за мной паўсюль "наружка" гэтая. Ходзяць паўсюль, у вялікай колькасці. І ўсё нейкія - не рускія, не беларусы - на кантакт ня ідуць", заявіў З. Ус агенцтву "Інтэрфакс Захад".
Ён распавёў, што па начох гэтыя людзі перакрываюць запасны выхад з пад'езду. "Ужо два разы вешалі на ноч на чорны ход свірнавы замак. Суседзі вельмі незадаволеныя", - сказаў З. Ус. Ён нагадаў, што пасля ўцёкаў Алеся Міхалевіча ў яго канфіскавалі пашпарт.
Зміцер Ус таксама паведаміў, што ягоны адвакат падаў хадайніцтва на імя следчага аб спыненні крымінальнага пераследу з-за адсутнасці складу злачынства і скаргу ў пракуратуру: "Адказаў пакуль няма".
Як паведамлялася раней, Зміцеу Усу прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" 19 снежня. Ён пакуль застаецца на волі, але без пашпарта.
Акрамя таго, па словах кандыдата, ён абвінавачваецца ва "ўпушчанай выгадзе" закусачнай "Макдональдс" на суму 8,4 млн. рублёў.