24 снежня 2024, aўторак, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прад'яўленыя абвінавачванні пецярым удзельнікам "Плошча-2010"

5
Прад'яўленыя абвінавачванні пецярым удзельнікам "Плошча-2010"

Следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама сёння прад'яўленыя абвінавачванні пецярым ўдзельнікам падзеяў 19 снежня.

Абвінавачванне прад'яўлена Дразду З., Лобану У., Сакрэту Я., Казакову С. па ч.2 арт.293 УК РБ ("Масавыя беспарадкі").

Абвінавачванне таксама высунутае Мацукевічу В.А., які, як паведамляе БелТА, "прызнаў сваю віну ў падбухторванні удзельнікаў масавых беспарадкаў да сілавога пранікнення ў Дом урада і распальванні агрэсіўнасці натоўпу шляхам публічных заклікаў".

Астатнім удзельнікам падзей - Вінаградаву П., Хамічэнку У., Федаркевічу А. - абвінавачванне будзе прад'яўленае 5 красавіка 2011.

У паведамленні прэс-службы ГУУС Менгарвыканкама асабліва падкрэсліваецца, што Федаркевіч А.В. і Хамічэнка В.Н. не з'яўляюцца "правакатарамі і агентамі беларускіх праваахоўных структур".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках