24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Белэнерга" прагназуе праблемы па разліках прампрадпрыемстваў

5
"Белэнерга" прагназуе праблемы па разліках прампрадпрыемстваў

У ВА "Белэнерга" прадбачаць праблемы па разліках прампрадпрыемстваў за спажытыя энергарэсурсы з прычыны валютнага крызісу ў краіне і прагназуюць складанасці з фінансаваннем інвестыцыйных праграм па мадэрнізацыі энергетыкі.

"Энергетыка рана ці позна - але ў большай ступені верагодна, што гэта адбудзецца досыць хутка - адчуе на сабе наступствы валютнага крызісу. Цяпер у прампрадпрыемстваў, якія з'яўляюцца асноўнымі нашымі спажыўцамі, дастаткова складаная сітуацыя, і мы бачым праблемы, якія неўзабаве паўстануць па разліках за спажытыя энергарэсурсы. Ужо з'явіліся першыя прыкметы гэтага", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнік аб'яднання.

Ён адзначыў, што ў цяперашні час прампрадпрыемствы накіроўваюць усе свае фінансавыя рэсурсы на выкананне знешніх абавязацельстваў - закупку па імпарце сыравіны і камплектуючых, а таксама абслугоўванне інвестыцыйных крэдытаў. Пры гэтым, па словах прадстаўніка "Белэнерга", на гэтыя мэты накіроўваецца не толькі валютная, але і рублёвая выручка прадпрыемстваў, якая "так ці інакш, няхай і з вялікай цяжкасцю, канвертуецца ў валюту".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках