7 траўня 2024, aўторак, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без дэвальвацыі эканоміка Беларусі паўстане перад пагрозай калапсу

52
Без дэвальвацыі эканоміка Беларусі паўстане перад пагрозай калапсу

Эканоміка Беларусі мае патрэбу ў правядзенні тэрміновай дэвальвацыі курсу нацыянальнай валюты.

Дэвальвацыя будзе спрыяць стварэнню пазабіржавага валютнага рынку і выхаду з валютнага крызісу, лічыць старшыня бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў ім. Куняўскага Георгій Бадзей.

"Уведзены Нацбанкам мараторый на якія-небудзь дзеянні - гэта спроба схавацца ад рашэння праблем. Можна вітаць заявы НББ аб тым, што яны будуць ствараць пазабіржавы рынак, але трэба ствараць і ўмовы, пры якіх ён будзе працаваць. А такая ўмова адна - дэвальвацыя рубля. Рубель трэба адпусціць у свабоднае плаванне", - заявіў Г. Бадзей у аўторак у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс Захад".

На ягоную думку, дэвальвацыя таксама прывядзе да значнага падаражэння імпарту і, як следства, да яго аптымальнага скарачэння. "Пакуль у нас будзе адмоўнае знешнегандлёвае сальда, будзе ісці і плыўная дэвальвацыя беларускага рубля. Але рана ці позна імпарт стане настолькі дарагім, што рынак ўраўнаважыцца сам сабой. А гэта стане стымулам для структурнай перабудовы эканомікі, калі праграмы імпартазамяшчэння і нарошчвання экспартнага патэнцыялу заробяць не пад прэсам перакананняў і ціску зверху, а таму, што гэта будзе неабходна", - перакананы суразмоўца агенцтва.

Ён звярнуў увагу, што ўжо сёння многія прамысловыя прадпрыемствы вымушаныя замарозіць рэалізацыю сваіх інвестыцыйных праграм і закупкі сыравіны і абсталявання па імпарце. "Такое становішча не можа быць бясконцым, яно не працягнецца і месяца. Зараз паказальныя для прамысловасці нават некалькі дзён. Усё гэта можа прывесці да калапсу не толькі ў вытворчасці, але і ў цэлым на рынку, бо калі вытворчасць ўстане, устане і ўнутраны таварны рынак, узнікне дэфіцыт", - лічыць Г. Бадзей.

Ён таксама не выключыў магчымасці дэфолту. "Дэфолт - гэта вельмі балюча для насельніцтва, але вельмі карысна для прамысловасці, якая атрымлівае ў гэтых умовах шокавы штуршок да развіцця", - сказаў Г. Бадзей.

Суразмоўца агенцтва таксама лічыць у крызісных умовах неабходнай прыватызацыю стратэгічна важных прадпрыемстваў прамысловасці. "Прыватызацыя неабходная - цяпер, у тым ліку, для тэрміновага папаўнення золатавалютных рэзерваў, але наогул - для таго, каб у прамысловасць прыйшлі эфектыўныя ўласнікі і кіраўнікі, для таго, каб павысіць яе канкурэнтаздольнасць", - лічыць Г. Бадзей.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках