23 снежня 2024, панядзелак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кватэры Саньнікава і Халіп КДБ правёў трэці ператрус

62
У кватэры Саньнікава і Халіп КДБ правёў трэці ператрус

8 красавіка ў кватэры кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і журналісткі Ірыны Халіп КДБ правёў чарговы ператрус.

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці журналісткі Люцына Бяльзацкая.

«Колькі разоў яны тут ужо былі, што яшчэ можна знайсьці? Паводле нашых падлікаў, гэта трэці ператрус толькі КДБ, а яшчэ быў міліцэйскі. Меней за гадзіну яны нешта шукалі, кажа Ірына. Але мяне тады не было, падрабязнасьцяў ня ведаю».

Паводле Люцыны Бяльзацкай, падчас ператрусу ў хаце не было і трохгадовага Даніка. Аднак раней яму даводзілася прысутнічаць пры такіх дзеяньнях супрацоўнікаў КДБ. «Сядзеў не варухнуўшыся, моўчкі», — згадвала Данікава бабуля.

Чым патлумачылі супрацоўнікі КДБ неабходнасьць яшчэ аднаго ператрусу ў кватэры Саньніква і Халіп, Люцына Бяльзацкая ня ведае. 7 красавіка Ірына скончыла азнаямленьне з справай, у якой яна фігуруе як арганізатар дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках