23 снежня 2024, панядзелак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не атрымае расейскага крэдыту?

91
Лукашэнка не атрымае расейскага крэдыту?

Урад РФ унёс у Дзярждуму законапраект аб унясенні змяненняў у бюджэт-2011.

Папраўкі ў бюджэт выкліканыя неабходнасцю размеркавання чаканых з-за высокіх коштаў на нафту дадатковых прыбыткаў у памеры 1,46 трлн. расейскіх рублёў, паведамляе «Коммерсант». Заадно, у расходную частку расейскага бюджэту будзе занесены артыкул, які дазваляе расейскім уладам прадаставіць крэдытную дапамогу Беларусі.

У прынцыпе, «добрай» навіной можна назваць той факт, што ў раздзеле «падтрымка эканомікі» з'явіцца радок аб вылучэнні Беларусі «крэдыту бюджэтнай падтрымкі па лініі антыкрызіснага фонду ЕвраАзЭС». «Дрэннай» - сума зарэзерваваных на гэтыя мэты сродкаў, якая прыкметна ніжэйшая запытанай беларускім ўладамі сумы ў 2 млрд. даляраў, піша АФН.

На падтрымку Беларусі законапраект дазваляе выдаткаваць толькі 14 млрд. расейскіх рублёў, што складае прыкладна 500 млн. даляраў.

Выданне не выключае, што законапраект аб змяненнях бюджэту-2011 будзе прыняты на пленарным пасяджэнні Дзярждумы 17-18 мая адразу ў трох чытаннях.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках