14 снежня 2025, Нядзеля, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа супраць Лябедзькі яшчэ «расследуецца»

6
Справа супраць Лябедзькі яшчэ «расследуецца»

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі падоўжанае.

Па словах Лябедзькі, 20 мая ён павінен быў атрымаць рашэнне следства альбо аб падаўжэнні расследавання крымінальнай справы, альбо аб спыненні гэтай справы. «Сёння ўжо 30 мая. Ніякіх пісьмовых паведамленняў, ніякіх дакументаў я не атрымаў», - сказаў палітык БелаПАН.

Аб прадаўжэнні расследавання крымінальнай справы Лябедзька даведаўся ад сваёй адвакаткі. «Ёй паведамілі аб тым, што расследаванне ў дачыненні да мяне падоўжанае. Але паўтаруся, што ніякіх афіцыйных папер аб гэтым з пракуратуры я не атрымліваў», - сказаў лідэр АГП. Ён таксама адзначыў, што не мае і думкі аб тым, на які тэрмін падоўжанае расследаванне яго справы.

Анатоль Лябедзька, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты ад АГП на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Яраслава Раманчука, з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня. Ён быў затрыманы ў сталіцы ў ноч з 19 на 20 снежня ва ўласнай кватэры і дастаўлены ў СІЗА КДБ. Палітыка абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі). Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

6 красавіка Лябедзька быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках