19 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па этапе

9
Па этапе

Асуджаных па справе «19 снежня» працягваюць адпраўляць у калоніі.

28 мая актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава, асуджанага да 4 гадоў пазбаўлення волі, адправілі этапам у выпраўленчую калонію «Воўчыя норы».

Як паведаміла сяброўка палітвязня Святлана Гарохавік, «калі ў суботу я прынесла перадачу на Валадарку, то мне паведамілі, што Паўла пераводзяць у суботу ў ВК-22 «Воўчыя норы». Ён сам напісаў заяву аб пераводзе ў калонію, вось у суботу і быў этап. Калі дабярэцца да калоніі - пакуль незразумела. Пісаў, што збіраецца ў лагер, што там будзе яму лепш, бо з-за перанасялення і спякоты на Валадарцы становіцца ўсё цяжэй».

Нагадаем, у «Ваўчыныя норах» палітвязні ужо адбывалі пакаранне. Першым у 2004 годзе быў Валер Леванеўскі, які быў абвінавачаны ў паклёпе на прэзідэнта.

Іншы асуджаны - Андрэй Пратасеня адпраўлены ў Бабруйскую калонію. Як паведаміў родны брат Андрэя, Аляксандр, зараз ён знаходзіцца ў карантыне. Дарэчы, менавіта ў бабруйскай калоніі адбывае пакаранне яшчэ адзін асуджаны «за Плошчу» - Аляксандр Малчанаў.

Нагадаем, што Кастрычніцкі суд Менска прысудзіў Андрэя Пратасеню да 3 год пазбаўлення волі за ўдзел у «масавых беспарадках» 19 снежня 2010 года. Касацыйная скарга пакуль таксама не разглядалася.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках