26 снежня 2024, Чацвер, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая казка: Замест 6 расейскіх мільярдаў з'явіліся 8 ад МВФ

148
Новая казка: Замест 6 расейскіх мільярдаў з'явіліся 8 ад МВФ

Урад працягвае карміць валютны рынак абяцанкамі.

Замест 6 млрд. даляраў расейскага крэдыту насельніцтву абяцаюць ад $3,5 да 8 млрд. у межах новай праграмы з МВФ. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, перадае БелТА.

Урад і Нацыянальны банк Беларусі 31 мая накіравалі ў Міжнародны валютны фонд зварот аб вылучэнні рэспубліцы стабілізацыйнага крэдыту. З 1 па 14 чэрвеня ў Менску працуе місія МВФ, у ходзе якой плануюцца кансультацыі адносна адпаведнай праграмы дзеянняў урада і Нацыянальнага банка Беларусі. У ходзе работы місіі будуць разгледжаныя пытанні бягучай эканамічнай сітуацыі ў рэспубліцы, абмеркаваныя меры, якія прымаюцца ўрадам і Нацыянальным банкам па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, а таксама вызначаная магчымасць падтрымкі Міжнародным валютным фондам макраэканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ў краіне.

«Мы ставім для сябе задачу з Нацыянальным банкам у працы з гэтай місіяй і, магчыма, чарговай місіяй, з якой будзем рыхтаваць непасрэдна праект праграмы для прадстаўлення ў савеце дырэктараў МВФ, і ацэньваем памер падтрымкі ад $3,5 млрд. да $8 млрд.» , - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Плануецца, што праграма будзе разлічаная на 3-5 год.

«Кошт грошай у 2 разы ніжэйшы, чым кошт стабілізацыйнага крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС», - дадаў прэм'ер-міністр.

«Учора я сустракаўся з кіраўніком прадстаўніцтва МВФ у Беларусі. Мы дзве гадзіны абмяркоўвалі пытанні. Місія, якая цяпер у нас працуе, прыехала з мэтай ажыццяўлення маніторынгу выканання тых рэкамендацый, якія былі дадзеныя мінулым місіяй. Але мы вырашылі сумясціць працу гэтай місіі з разглядам падыходаў па фарміраванні чарговай праграмы супрацоўніцтва з фондам», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Па ягоных словах, у грамадскім разуменні МВФ - гэта тая арганізацыя, якая дае выгадныя крэдыты. Аднак МВФ - гэта свайго кшталту семафор, які паказвае міжнароднай супольнасьці, якое святло запаленае: чырвонае - значыць, трэба ўстрымацца, жоўтае - значыць, ёсць пэўная трывога.

«Мы разлічваем, што ў выніку працы гэтай і, магчыма, наступнай місіі мы выйдзем на тое, каб быў зялёны сігнал, які паказвае, што сюды можна прыцягваць і рэсурсы МВФ, і для прыватнага капіталу, што сюды можна прыходзіць і з добрай эфектыўнасцю вырашаць праекты», - адзначыў прэм'ер-міністр.

Напісаць каментар 148

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках