23 лiстапада 2024, Субота, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіту Ліхавіда трэці раз за месяц змясцілі ў карцэр

40
Мікіту Ліхавіда трэці раз за месяц змясцілі ў карцэр

Актывіст руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід зноў трапіў у турэмны карцэр.

Пра гэта Радыё «Свабода» паведаміла маці актывіста Алена Ліхавід.

«Сёння я патэлефанавала ў калонію, мне абяцалі паведаміць, як справы ў сына пасля выхаду з карцэра, дзе ён адбыў 15 дзён, і раптам мне кажуць, што Мікіта зноў трапіў у карцэр - на гэты раз яму далі 5 дзён. За што, не сказалі», - распавяла Алена Ліхавід.

Мікіта Ліхавід быў асуджаны за Плошчу на 3 гады калоніі і прыбыў для адбыцця пакарання ў Наваполацку калонію ў пачатку мая. У калоніі Мікіта Ліхавід адмовіўся называцца асуджаным і спачатку атрымаў 10 дзён карцэра, потым яшчэ 15, зараз 5 дзён.

У судзе актывіст Мікіта Ліхавід не прызнаў сябе вінаватым і працягвае дамагацца апраўдання, знаходзячыся ў калоніі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках