У турмах некаторыя прадукты не купіш нават за валюту
5- 6.06.2011, 15:31
У калоніі, дзе адбывае пакаранне Аляксандр Атрошчанкаў, з-за эканамічнага крызісу знік шэраг харчовых тавараў.
Прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава ў рэгламентаваным тэлефоннай размове з жонкай распавёў, што некаторыя прадукты на мясцовым рынку цяпер можна набыць толькі за замежную валюту, якой, зразумела, у віцебскай калоніі няма.
- Адміністрацыя калоніі кажа, што Глыбоцкае згушчанае малако толькі за валюту прадаецца, і цяпер яно знікла. Для зняволеных гэта важна, яны яго і ў гарбату, і ў кашу, і з хлебам - выкарыстоўваюць малако ўсюды. Ён, як і многія беларусы, паспеў нешта купіць па старых коштах з мыйных сродкаў. Сказаў, што напісаў ліст для мяне і для Мікіты Ліхавіда, дзе крыху распавядае пра СІЗА. А наконт прадуктаў кажа, што калонія тут ні пры чым, проста туды не пастаўляюць - паведаміла Дар'я Корсак «Радыё Рацыя».
Палітычныя зняволеныя Аляксандр Атрошчанкаў і Мікіта Ліхавід разам адбываюць пакаранне ў папраўчых калоніях Віцебскай вобласці, абодва асуджаныя на вялікія турэмныя тэрміны, а апошні з іх - Мікіта Ліхавід ўжо другі раз быў змешчаны ў турэмны ізалятар за непрызнанне сябе вінаватым. Чакаецца, што ў бліжэйшы час у калонію на Віцебшчыну будзе накіраваны і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.