25 чэрвеня 2024, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замах на Фіца: у Славакіі зрабілі важную заяву

1
Замах на Фіца: у Славакіі зрабілі важную заяву

Пра супольнікаў нападніка.

Ва ўрадзе Славакіі не выключаюць, што 71-гадовы нападнік на прэм'ер-міністра Роберта Фіца меў саўдзельнікаў.

Як паведамляе Dennik N, пра гэта сказаў міністр унутраных спраў Матуш Шутай-Эшток.

Са слоў міністра, у створанай ва ўрадзе спецыяльнай следчай групе аб абставінах замаху на Фіца не выключаюць версію, што нападнік дзейнічаў не зусім сам.

На такую здагадку паказвае, між іншым, выдаленне ягонага ўліковага запісу ў Facebook і перапісак у мэсэнджары праз дзве гадзіны пасля замаху, хаця нападніка затрымалі адразу ж.

«Ягоны (уліковы запіс) выдаліў не ён і, здаецца, не ягоная жонка», – адзначыў Шутай-Эшток.

У той жа час міністр адпрэчыў пагалоскі, што саўдзельнікамі нападніка маглі быць мужчына і жанчына, якія стаялі ля барʼера, адкуль той страляў.

Нагадаем, 71-гадовы Юрай Цінтула 15 траўня некалькі разоў стрэліў у прэмʼер-міністра Славакіі Роберта Фіца. Замах адбыўся пасля выязнога пасяджэння ўрада ў горадзе Гандлава.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках